Комплексныя тэсты: беларуская мова
Змест і структура тэставых заданняў набліжаны да заданняў цэнтралізаванага тэсціравання.Кожны тэкст складаецца з часткі А і часткі В,у якіх падабраны заданні па раздзелах мовазнаўства:фанетыка,арфаграфія,марфеміка,марфалогія,лексіка,фразеалогія,сінтаксіс,пунктуа- ц ыя,функцыянальная стылістыка.
Частка А
А1.Адзначце словы,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а:
1)пл..вец;
2)ш..рэнга ;
3)ас..нсаваць;
4)ільн..валакно;
5)ш..рсцяны;
А2.Адзначце словы,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:
1)с..ржант;
2)за..ц;
3)с..мізначны;
4)с..зон;
5)св..танак;
А3.Адзначце прыклады,у якіх есць няправільна напісаныя словы:
1)салдат увайшоў;
2)Вера Ўладзіміраўна;
3)ва ўніверсітэце;
4)смачны соўс;
5)горад Барнаул;
А4.Адзначце словы,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:
1)хатын..скі;
2)піс..меннік;
3)с..нег;
4)сям..я;
5)ледз..ве;
А5.Адзначце словы,у якіх прапушчана літара:
1)пытан..е;
2)сплецен..ы;
3)Жан..а;
4)ал..ея;
5)рас..ольнік;
А6.Адзначце правільна напісаныя словы:
1)капустны;
2)баранавіцкі;
3)французскі;
4)спадчына;
5)рашчасаць;
А7.Адзначце словы,якія маюць канчатак:
1)метро;
2)дуб;
3)верасень;
4)смачна;
5)падпісаны;
А8.Адзначце назоўнікі,якія ў форме адзіночнага ліку роднага склону маюць канчатак –у-:
1)хлеб;
2)квас;
3)горад;
4)бераг;
5)снег;
А9.Адзначце правільна напісаныя лічэбнікі:
1)васемсот;
2)васьмістам;
3)васьмістам;
4)васямнадцаць;
5)васьмера;
А10.Адзначце словы ,якія трэба пісаць разам:
1)(мікра)структура;
2)(мнага)граннік;
3)цясляр(бетоншчык);
4)(прэс)служба;
5)(контр)адмірал;
А11.Адзначце словы,якія трэба пісаць праз злучок:
1)(грос)майстарскі;
2)(музычна)педагагічны;
3)(сарака)градусны;
4)(ніжэй)падпісаны;
5)(горка)салены;
А12.Адзначце прыклады,у якіх усе займеннікі напісаны правільна:
1)хтосьці з нас;
2)маяму сябру;
3)з самой раніцы;
4)падышоў да цябе;
5)нікаго няма;
А13.Адзначце дзеясловы,якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга і будучага простага часу маюць канчатак - эш,-еш:
1)сказаць;
2)даць;
3)калоць;
4)цэментаваць;
5)жадаць;
А14.Адзначце прыклады,якія трзба пісаць разам:
1)(па)мужчынску;
2)(на)хаду;
3)(па)асобку;
4)(на)перакор;
5)(як)раз;
А15.Адзначце прыклады,у якіх не са словамі напісана няправільна:
1)нехто іншы,як;
2)трава нескошана;
3)не выкананае яшчэ заданне;
4)далека не легкая справа;
5)зусім не выкананае заданне;
А16.Адзначце сказы,у якіх на месцы пропуску трэба пісаць часціцу ні:
1)Далейшае ўявіць-цяжка.
2)Дзе б я - быў,куды б –закінуў мяне лес,сэрца мае заўседы рвецца дамоў,у родную веску.
3)Я ніколі-забуду таго болю,з якім я сустрэўся з роднымі мясцінамі неўзабаве пасля вызвалення.
4)Гэтай дубровы нельга пілаваць- ў якім разе.
А17.Адзначце словазлучэнні ,якія не адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:
1)смяяцца з няўдач;
2)найпрыгожы горад;
3)аддзячыць сябрам;
4)чатыры новых прадмета;
5)лепшы ўсіх;
А18.Адзначце сказы , у якіх вылучанае слова з’яўляецца выказнікам:
- Увосень ночы доўгія.
- За сялом паказваюцца і рыкаюць каровы, падымаючы на дарозе за ноч пахаладалы і залежаны пыл.
- Першы гром быў сёння ўночы.
- Добрыя справы - мэта чалавечага жыцця.
- Над лесам – поўны, таямнічы месяц.
А19. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску абавязкова ставіцца працяжнік:
- Рукі_як у цюленяў лапы.
- Пакінуць радзіму_цяжкае злачынства.
- Шчасц е_гэта не тое, чаго ты дасягнуў.
- Беларусь_краіна раўнінная.
- Свіслач,вядома,_не Дняпро, не Волга.
А20.Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку пры аднародных членах:
- Палеткі з цёмна-зялёнымі лапінамі азіміны, з чорнымі палоскамі раллі, з аксамітнымі дзірванамі і лугавінамі то ўздымаліся хвалямі, то спаўзалі ў лагчыны .
- Усё відаць як на далоні – і кожнае дрэва на шляху, і калодзежны жураў у дальняй вёсцы, і зубчасты край лесу, і бялявы дымок далёка-далёка, дзе праходзіць чыгунка.
- Пакідайце і буслу, і чайцы больш вады, і неба на душу.
- Вось і для шчасця патрэбна так мала - шкельца кахання ды шкельца цяпла.
- Можна доўга зачаравана глядзець у чысціню крыніц, у якіх адбіваюцца і галінкі ракіт, і сінь неба, і белыя воблачкі.
А21.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску /пропускаў трэба паставіць коску /коскі:
- Нібы жылкамі_злучаліся палі звілістымі сцяжынкамі і палявымі дарогамі.
- Бярэзнік угрэўся,спацеў, пахне распаранымі бярозавымі венікамі_што ў лазні.
- Яе вочы ўзіраюцца ў вочы Міхася, а ў іх_нібы праменяць_залатыя зоры.
- Заяц сядзеў_як нежывы баяўся паварухнуцца.
- Жураўліная песня_ як камячок тугі_качалася ў зашэрхлых ад доўгага лёту птушыных горлах.
А22. Адзначце сказы,у якіх вылучаныя словы адасабляюцца:
- Віліся нізінамі зарослыя лазняком ручаі.
- Лабановіч выйшаў з вагона, крыху пастаяў, падумаў і не заходзячы на станцыю пайшоў па палатну дарогі.
- Але ніхто нават вецер не кранае панавісаных над платамі галін яблынь і груш у белай раскошнай квецені, а ўвосень абцяжараных плёнамі.
- Золкія, з лёгкімі замаразкамі ночы прыспешылі развітанне дрэў са сваім летнім уборам.
- Над парыжэлым выганам скапычаным каровамі вясёлка шлангі выгнула і хмары напампоўвае.
А23.Адзначце сказы, у якіх ёсць пабочнае слова( у сказах пабочныя словы знакамі прыпынку не вылучаны):
- Здава лася тысячы і тысячы стракоз сабраліся тут з усіх канцоў зямлі.
- Цягнік выйшаў ужо нават з прыгарадоў Оршы і імчаў зараз між палёў і лугоў.
- Кажуць гэта вясна бразгае срэбранымі ключамі, адмыкаючы дзверы цёплым вятрам.
- А я прызнаюся ўзрос над гэтаю ракой .
- Без песень свайго народа нямее нават прырода.
А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх трэба паставіць коску:
- Дабро мы можам ацаніць самі а зло часцей за ўсё ацэньваюць на нашым громкім вопыце другія.
- Над вымытымі вадой палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца.
- Пад напорам буры рыпелі кроквы і глуха стагналі сцены.
- І спынілі гамонку лясы пад празрыстым святлом месяцовым і аселі крупінкі расы на кустах і на травах мядовых.
- Высока ў сінім бязвоблачным небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло а ўлагоджаная і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця.
А25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку:
- Тое,што ў яснае лета пазвоньвала зелёнымі званочкамі на тонкіх галінках дрэў разлеглася цяпер пульхным стракатым дываном на зямлі.
- Каб расказалі ўсё магілы, слёз не хапіла б на зямлі.
- Еш, пакуль рот свеж.
- У памяці засталася хвіліна, калі зусім адступіла вузкая цёмная рыска зямлі, і перад вачыма адкрыўся бязмежны вадзяны прастор.
- Калі ёсць каханне, трэба каб была і сям’я.
А26. Адзначце бяззлучнікавыя сказы,у якіх на месцы пропуску трэба паставіць двукроп’е :
- Вер часу_глупства мудрых не скасіла, са сцежкі яснай зайздрасць не звяла.
- Адны трымаюць нос высока_другія ў дол спускаюць вока.
- Пакідае праўда кут_крыўда тут як тут.
- Не наракаю на люстэрка_у ім , на жаль, адбітак мой.
- І памятай заўсёды_толькі ў смерці ёсць права ўсё спакойна рассудзіць.
А27. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх ёсць злучальная і бяззлучнікавая сувязь:
- Тут шныраюць тхары , гарнастаі, шкалдыбаюць зайцы, крадуцца лісы, тут поўна ўсялякага дробнага звера, і нават часам трапляе ў рэчышча разважны воўк.
- Над возерам перакінула сваё каляровае карамысла радуга, але вясёлы, бліскуч ы грыбны дожджык усё яшчэ ішоў.
- Млелі пяшчотныя, цудоўныя пахі, - гэтыя поўнілі сад, вуліцу; уся зямля, здавалася,была поўная квецені, пахаў.
- Прайшло больш за месяц , як адгучаў апошні шаст касы,а на дварэ стаяў толькі пачатак жніўня, цёплага і лагоднага, як усе гэта лета.
- Аж дзіва было: вакол снег, лёд, а вада дыхае ўжо цёплаю парою.
А28.Вызначце знак / знакі прыпынку, які (якія) трэба паставіць у сказе з простай мовай на месцы пропуску. Адзначце правільны сказ:
“Якое шчасце, - сказаў Іван _ калі ёсць сын, калі ён з табой.”
- коска;
- працяжнік ;
- двукроп’е ;
- коска і працяжнік;
- двукроп’е і працяжнік.
Тэкст да заданняў А29,А30, В1-В6
(1)Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы,Багушэвіча і Коласа,мова соцень геніяў,што яшчэ прыйдуць .(2)Мова інтэлігентаў беларускіх ,імя якіх -легіён.(3)Мова настаўнікаў і паэтаў ,вучоных і кампазітараў ,але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце –ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае , на нашай беларускай зямлі .
(4)Мова першай матчынай калыханкі і апошняга “бывай”,мова старадаўніх архіваў і новых на школ на Палессі ,мова пажаўцелых статутаў і мова кахання (5)Мова плытагонаў , сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях (6)Мова, якая можа ўсё , можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так ,што не ўстанеш. (7)Гнуткі ,пявучы,адвечна новы інструмент , без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё,як без хлеба ,без якога радасць не ў радасці ,каханне не ў каханне,бяседа не ў бяседу ,сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць.
А29. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да тэксту :
- тэкст гутарковага стылю ;
- тэкст афіцыйнага стылю;
- тэкст мастацкага стылю;
- тэкст навуковага стылю;
- тэкст публіцыстачнага стылю;
А30. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова ,вылучанага ў 7-м сказе:
- утворана немарфалагічным спосабам ;
- утворана прыставачным спосабам;
- утворана суфіксальным спосабам;
- утворана бяссуфіксным спосабам;
- утворана прыставачна-суфіксальным спосабам.
Частка В
В1. Вызначце сродак сувязі паміж 5 і 6-м сказамі тэксту .Сродак сувязі запішыце ў той форме ,у якой ён пададзены ў сказе.
В2. Знайдзіце ў 4-м сказе тэксту слова, у якім спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны шыпячы. Запішыце слова ў той форме ,у якой яно пададзена ў тэксце.
В3. Знайдзіце ў 5-м сказе тэксту назоўнік ,які ў форме назоўнага склону множнага ліку будзе мець канчатак –е. Запішыце слова ў той фоме ,у якой падазена ў тэксце .
В4. Ад асновы дзеяслова ,падкрэсленага ў 6-м сказе ,утварыце дзеепрыслоўе.Дзеепрыслоўе запішыце.
В5. У сказах тэксту 4-7 знайдзіце слова,якое мае значэнне ‘такі ,што цяжка перадаць словамі ‘.
Слова запішыце ў пачатковай форме .
В6. У 6-м сказе знайдзіце адносны займеннік. Займеннік запішыце ў той форме , у якой ён пададзены ў тэксце.
В7. Знайдзіце ў прапанаваным сказе слова,пры ўжыванні якога парушана арфаграфічная норма . Запішыце гэтае слова правільна .
А цемра стала такая ,калі знІк мес яц,што ,адыйдзі далей ад вогнішча, і не пабачыш пальца на руцэ.
В8. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем . Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў ,захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупк а. Напрыклад :А5Б3В1Г4.
А. Лоб у лоб. Б. Даць лататы. В. Дзясятаму заказаць. Г. У пух і прах. |
1.Уцячы без аглядкі. 2.Аднолькавыя, дужыя, рослыя. 3.Зусім, ушчэнт. 4. Дружна. 5.Запомніць. |
В9. Устанавіце адпаведнасць паміж вылучанымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай
прыналежнасцю . Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы
алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А5Б3В1Г4.
.
А. Без сонца не родзяцца травы, былінкі. Б. Твая пачэсная справа-жыццё адкрываць другому. В. Хай спеюць няспешна ісціны. Г. Бацьскоўская хата без маці - што грудзі без сэрца. |
1.Займеннік. 2. Прыслоўе. 3.Прыназоўнік. 4. Злучнік. 5. Часціца. |
В10. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Напрыклад: А5Б3В1Г4.
А.Не прымай блізка да сэрца гэты непрыемны выпадак,трымайся! Б.Цямнела,аднак,марудна. В.Жыцце не распішаш доктарскім парадкам. Г.У Мінск прыехалі ўвечары. |
1.Назыўны 2.Пэўна-асабовы. 3.Няпэўна-асабовы. 4.Абагульнена-асабовы. 5.Безасабовы. |